19 красавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля аўтарынку ў Малінаўцы сутыкнуліся 9 машын

3

Два чалавекі атрымалі траўмы ў выніку сутыкнення дзевяці машын на МКАД.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

ДТЗ адбылося ля аўтарынку ў Малінаўцы. Як адзначылі ў ДАІ, не ўсе дзевяць машын на момант ДТЗ рухаліся. Некаторыя з іх стаялі, бо трапілі ў затор.

Паводле папярэдніх дадзеных, аварыя адбылася пасля таго, як адну з машын падрэзаў грузавік, які быў вымушаны рэзка сысці ўправа. У ДТЗ таксама былі ўцягнутыя мікрааўтобус, невялікая грузавая машына і некалькі легкавых аўтамабіляў.

Пацярпелі два чалавекі - вадзіцель і пасажыр, якія знаходзіліся ў розных машынах. Два аўтамабілі не падлягаюць аднаўленню. Як адзначылі ў ДАІ, на гэтым участку не было галалёду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках