Скандал у Нацыянальным архіве Беларусі
14
9:01, — Крымінал
ГУУС Менгарвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да галоўнай бухгалтаркі Дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».
Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС. Як лічаць аператыўныя працаўнікі, 54-гадовая жанчына з красавіка 2000-га па лістапад 2009 года, з'яўляючыся галоўным бухгалтарам ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», здзейсніла крадзеж 115 мільёнаў рублёў, паведамляе «Штодзённік».
У дачыненні да службовай асобы ўстановы ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.210 КК РБ (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры). Вядзецца следства, якое выявіць, наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі аператыўных працаўнікоў.
Напісаць каментар (14)
Экспарт



