29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў сустрэўся з міністрам замежных спраў Украіны

9
Андрэй Саннікаў сустрэўся з міністрам замежных спраў Украіны

Сустрэча кіраўніка МЗС Украіны Канстанціна Грышчанкі і лідэра «Еўрапейскай Беларусі» адбылася 8 верасня ў Менску.

«Мы даўно знаёмыя з Канстанцінам Іванавічам Грышчанкам, разам працавалі ў 1990-я гады, ўзначальвалі дэлегацыі Украіны і Беларусі на міжнародных перамовах па раззбраенню, таму падтрымліваем добрыя асабістыя кантакты. Безумоўна, абмяркоўвалася сітуацыя на Украіне і Беларусі, адносіны дзвюх нашых дзяржаў. Я часта прыводжу ўкраінскую мадэль як мадэль, якая можа быць рэалізавана і ў Беларусі. Гэта стратэгічны курс на інтэграцыю ў Еўразвяз, імгненнае паляпшэнне стасункаў з Расеяй і выбудоўванне стратэгічнага партнёрства з Расеяй. Мы бачым, што на Украіне яна працуе, і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч мае добрыя адносіны, як з расейскім кіраўніцтвам, так і з кіраўніцтвам дзяржаў-сяброў Еўразвяза і Злучаных Штатаў», - паведаміў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў.

У гэты ж дзень лідэр «Еўрапейскай Беларусі» сустракаўся з кіраўніком МЗС Літвы Аўдронюсам Ажубалісам. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама лідэр руху і «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і іншыя прадстаўнікі апазіцыі.

«Перш за ўсё, я падзякаваў МЗС Літвы за заяву ў сувязі з гібеллю Алега Бябеніна. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні адносінаў Еўразвяза і Літвы да хуткіх прэзідэнцкіх выбараў і ў цэлым да сітуацыі ў Беларусі», - паведаміў Саннікаў.

З міністрам замежных спраў Украіны Канстанцінам Грышчанкам (Фота з архіву)

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках