25 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Вазняк "адаптаваўся" да ўмоваў СІЗА

3

13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук ўдзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева - Сяргея Вазняка.

"Выглядае добра, адчувае сябе добра. Умовы цяжкія, але адаптаваўся да ўмоваў СІЗА і ўспрымае знаходжанне там як службу ў войску", - распавяла Ларыса Атаманчук "Белорусскому партизану".

Сяргей Вазняк, затрыманы раніцай 20 снежня, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. З моманту затрымання да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Як сказала Ларыса Атаманчук, у Сяргея Вазняка знаходжанне ў СІЗА КДБ асацыююцца з месцам вучобы - Свярдлоўскім вайскова-палітычным танкавым вучылішчам.

Падабаронны здаровы, ў леках не мае патрэбы. Ва ўсякім выпадку, перадачы Сяргею Вазняку даходзяць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках