18 красавiка 2024, Чацвер, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне па справе Юрыя Захаранкі зноў падоўжылі

18
Расследаванне па справе Юрыя Захаранкі зноў падоўжылі

Аб гэтым сваякоў экс-міністра ўнутраных справаў праінфармаваў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры Менска саветнік юстыцыі Юрый Вараўка.

«Паведамляю, што тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе № 110352 па факце знікнення Захаранкі Ю.М. намеснікам генпракурора Рэспублікі Беларусь прадоўжаны па 24 снежня 2011 года. Аб выніках расследавання вам будзе паведамлена дадаткова», - напісаў Ю. Вараўка.

Варта адзначыць, што падобныя адпіскі без пэўнага імя намеснік генпракурора і іншых падрабязнасцяў сям'я Юрыя Захаранкі атрымлівае ўжо амаль 12 гадоў. Таму няма ніякіх надзей, што да каталіцкіх Калядаў Пракуратура Менска парадуе нейкімі сенсацыйнымі падрабязнасцямі расследавання або паставіць кропку ў гэтай справе, піша «Народная воля».

«Маці Юрыя Захаранкі ўжо ідзе 88-ы год, - кажа праваабаронца Алег Воўчак. - Пасля знікнення Захаранкі ні адзін міністр унутраных справаў не прыехаў да ягонай маці і не пагаварыў. Аб матэрыяльнай дапамозе гаворкі наогул не ідзе. Хоць бы раз падтрымалі матэрыяльна, бо ведаюць, што Ульяна Рыгораўна без канца лечыцца ў шпіталях, а лекі сягоння каштуюць вельмі шмат!»

Дарэчы, самому Юрыю Мікалаевічу ў пачатку наступнага года споўнілася б 60 гадоў...

Нагадаем, што Ю. Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены каля свайго дома ў маі 1999 года. У датычнасці да яго знікнення падазраюцца Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Юрый Сівакоў, Уладзімір Навумаў, Мікалай Васільчанка і іншыя.

ТЫМ ЧАСАМ

Захаранка настойваў на стварэнні Следчага камітэта

Пра неабходнасць стварэння такой структуры генерал казаў яшчэ ў мінулым стагоддзі - у 1991 годзе. Праўда, Юрый Захаранкі лічыў, што падпарадкоўвацца Следчы камітэт павінен не прэзідэнту, а Савету міністраў.

«Накіроўваючы справу ў суд, следчыя бяруць на сябе вялікую адказнасць: ад якасці, аб'ектыўнасці іхніх высноваў - залежаць лёсы людзей, - казаў Захаранка. - Упаў прэстыж гэтай прафесіі, у следства прыходзяць выпадковыя людзі, якія часам нават не ведаюць, як агледзець месца здарэння! Сёння трэба ратаваць прафесію следчага, інакш прафесіяналы ў гэтай сферы вымруць, як дыназаўры.

Не сакрэт, што, знаходзячыся пад уладай органаў дазнання, следчы практычна губляе дэклараванае ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе права на самастойнасць. Перакананы сам і выказваю меркаванне калегаў: патрэбны Дзяржаўны следчы камітэт пры Савеце міністраў. Ён дапаможа вырашыць матэрыяльныя праблемы, верне следчым страчанае сацыяльнае становішча»..

- Разабраўшы асабісты архіў экс-міністра ўнутраных справаў, магу сказаць, што шмат выказванняў Захаранкі аб следстве актуальныя да гэтага часу, - кажа Алег Волчак. - Прайшло 20 гадоў, але практычна мала што змянілася. Следства як было, так і застаецца залежным. І калі раней следчыя залежалі ад кіраўніцтва МУС, КДБ, то пасля стварэння Следчага камітэта будуць залежаць ад прэзідэнта. Сёння ў следстве шмат выпадковых людзей, пра якіх казаў Захаранка. І гэта пацвярджаецца статыстыкай: колькасць скаргаў на дзеянні органаў дазнання, следчых МУС, ужыванне незаконных метадаў вядзення расследавання не памяншаецца.

Я сам - былы следчы. І мне хацелася б, каб гэтая прафесія зноў стала прэстыжнай, каб людзі давяралі следчым. Але, баюся, што пакуль гэта немагчыма. Не выключана, што са з'яўленнем шыльды «Следчы камітэт» наўрад ці памяняюцца метады працы...

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках