28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму - МЗС Францыі

13

Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна вызваліць яго, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.

«Францыя шакаваная рашэннем прысудзіць Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў турмы па чыста палітычных матывах у выніку несправядлівага разгляду», - сказаў Валеро на брыфінгу ў чацвер, паведамляе РІА Новости.

Па ягоных словах, французскі бок шкадуе, што беларускія ўлады засталіся глухія да заклікаў вызваліць Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных.

«Францыя разам са сваімі партнёрамі па ЕЗ заклікае неадкладна вызваліць Бяляцкага і паўтарае свой ​​заклік выпусціць на волю ўсіх палітычных зняволеных і спыніць пераслед супраць іх», - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках