25 красавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муамар Кадафі - ганаровы доктар БДУІР

102
Муамар Кадафі - ганаровы доктар БДУІР

Крывавы кат ўласнага народа Муамар Кадафі з'яўляецца вялікім сябрам беларускіх уладаў.

Акрамя гандлю зброяй і абмену вопытам здзекаў над сваімі грамадзянамі лівійскага і беларускага дыктатараў звязвае любоў да тытулаў. Так, Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў мінулым годзе ўручыў Кадафі дыплом Ганаровага доктара.

Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы універсітэта, дыплом уручаны "за значны ўклад у развіццё адукацыі і навукі, а таксама за ўмацаванне супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй".

Сярод ганаровых дактароў БДУІР таксама значацца Анатоль Якаўлюк, Франц Іосіф Ін дэр Смітэн, Жорэс Алфёраў, Людвіг Ёзэф Бальк, Волькер Ронге, Абасаў Алі Мамед аглы.

Застаецца толькі гадаць, які менавіта ўклад унёс выжылы з розуму кіраўнік Лівіі, які загадаў "адпрасаваць" жылыя кварталы Трыпалі бамбавікамі, у развіццё інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках