20 красавiка 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судзьдзя Камар адправіла праваабаронца на 10 сутак у турму

69
Судзьдзя Камар адправіла праваабаронца на 10 сутак у турму

Суд Фрунзенскага раёну Менску прызнаў віцебскага праваабаронца Паўла Левінава вінаватым па арт. 17.1 КоаАП (дробнае хуліганства) і пакараў яго адміністратыўным арыштам тэрмінам на 10 сутак.

Рашэнне вынесла суддзя Вольга Комар (17 лютага яна прысудзіла да чатырох гадоў пазбаўлення волі Васіля Парфянкова - абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. Еўразвяз ўнёс яе у спіс неўязных).

Як паведаміла БелаПАН старшыня віцебскай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач, сведкамі нецэнзурнай лаянкі Левінава на судзе выступалі два міліцыянты, якія яго і затрымлівалі. Гэтыя ж міліцыянты выступалі сведкамі на судзе супраць Карач і Паўла Станеўскага. 19 красавіка пры затрыманні міліцыянты сказалі Левінаву, што ён падазраецца ў датычнасці да тэракту ў менскім метро. "Сёння на судзе гэтае пытанне нават не паднімалася", - адзначыла Карач.

Сёння ж суд Фрунзенскага раёна адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Паўла Станеўскага. Як паведаміў БелаПАН актывіст, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы (арт. 17.1 КаАП). На судзе міліцыянты-сведкі блыталіся ў паказаннях. Адзін казаў, што актывіст лаяўся матам да затрымання, другі - што пасля. "Міліцыянты хлусяць, толькі я не ведаю, з якой мэтай. Яны ведаюць, што ў выніку я магу атрымаць да 15 сутак арышту, і ўсё роўна даюць лжывыя сведчанні", - заявіў Станеўскі.

Як паведамлялася раней, 19 красавіка ў кватэру дачкі праваабаронцы Валера Шчукіна ў Менску, дзе ён разам з сябрамі і сваякамі адзначаў свой дзень нараджэння, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Праверыўшы дакументы ў прысутных, яны сышлі, але потым вярнуліся і ўсіх затрымалі. Ва УУС Фрунзенскага раёна было дастаўлена 18 чалавек. Іх апыталі, у некаторых узялі адбіткі пальцаў, а таксама сфатаграфавалі. У дачыненні да Вольгі Карач, Паўла Левінава, журналіста Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

20 красавіка суд Фрунзенскага раёна Менска прызнаў Алега Баршчэўскага вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і пакараў яго арыштам тэрмінам на 10 сутак. Вольга Карач таксама абвінавачвалася ў нецэнзурнай лаянцы і была аштрафаваная на 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў).

"Нашае затрыманне супрацоўнікамі міліцыі і сённяшні суд - гэта нешта неверагоднае, лагічна гэта растлумачыць нельга", - лічыць Карач. Па ейных словах, міліцыянты сведчылі ў судзе, што яна 19 красавік нецэнзурна размаўляла і аказвала фізычны супраціў супрацоўнікам міліцыі.

"Мяне суткі пратрымалі без ежы ў халодным памяшканні, а потым даставілі ў суд, склаўшы проста смешны пратакол - што быццам бы я задумала бойку з супрацоўнікамі міліцыі і восем міліцыянтаў не маглі са мной справіцца. Калі верыць пратаколам міліцыі, то дом дачкі Шчукіна ў адзін дзень ператварыўся ў нейкі крымінальны асяродак: я б'юся з міліцыяй, у гэты час мае калегі лаюцца матам і таксама б'юцца", - сказала Карач.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках