16 красавiка 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі мільярдэр адмовіўся будаваць электрастанцыю ў Беларусі

10

Польскі бізнесмен Ян Кульчык адклаў план пабудовы вугальнай электрастанцыі ў Зэльве з-за цяжкасцяў з фінансаваннем праекту, паведаміла агенцтва Bloomberg.

«Такія вялікія праекты трэба рабіць разам з банкамі. У сілу цяперашняй атмасферы вакол Беларусі, было б цяжка прафінансаваць гэты праект», - так Кульчык патлумачыў сваё рашэнне журналістам.

Пагадненне аб будаўніцтве электрастанцыі магутнасцю 920 МВт і спецыяльнай лініі электраперадач было падпісанае ў жніўні мінулага года ў Варшаве.

Кошт інвестыцыі ацэньваўся ў 1,5 млрд. еўра. Польскі і беларускі партнёры збіраліся вылучыць па палове гэтай сумы. Адказным за арганізацыю фінансавання праекта быў польскі партнёр.

Ян Кульчык (нар. 1950), уласнік інвестыцыйнай групы «Kulczyk Investments», па некаторых адзнаках з'яўляецца самым багатым палякам. Ягоная маймасць у 2009 годзе, па дадзеных польскага штотыднёвіка «Wprost», ацэньвалася ў 2 мільярды даляраў. Справавыя інтарэсы Яна Кульчыка ўключаюць нафтагазавы сектар, будаўніцтва інфраструктуры (дарогі, офісныя будынкі, прамысловыя аб'екты) і гандаль нерухомасцю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках