18 красавiка 2024, Чацвер, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіча канчаткова адправілі на пенсію

158
Пракаповіча канчаткова адправілі на пенсію

Былога кіраўніка Нацыянальнага банка нарэшце афіцыйна адправілі на пенсію.

Пётр Пракаповіч вызвалены ад пасады старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка. Адпаведны ўказ № 322 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня.

Месяцам раней выконваючым абавязкі старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь быў прызначаны Юрый Алымаў, які працаваў першым намеснікам старшыні праўлення гэтага ведамства. Пракаповіча адправілі падлячыцца пасля аперацыі на сэрцы, але цяпер ён канчаткова сышоў з пасады.

Заслужаны будаўнік Беларускай ССР, герой Беларусі Пётр Пятровіч Пракаповіч узначальваў Нацыянальны банк краіны з 1998 года. З імем Пракаповіча звязанае рэкорднае эмісійнае фінансаванне эканомікі, некалькі дэвальвацый і дэнамінацыя.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках