П'яны барысаўчанін страляў па аўтобусе
37- 11.08.2011, 11:57
Крымінальная справа ўзбуджаная па факце стральбы па аўтобусе ў Барысаве.
Аб гэтым паведамілі БелТА у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Менаблвыканкама.
Справа ўзбуджана па ч.3 арт.339 «Хуліганства з ужываннем зброі» КК Беларусі ў дачыненні да непрацуючага барысаўчаніна. Як растлумачылі ва УУС, ён адкрыў агонь з пнеўматычнага пісталета позна ўвечары 7 жніўня.
Інцыдэнт адбыўся на праспекце Рэвалюцыі. Падазраваны быў у стане алкагольнага ап'янення. Знаходзячыся ў аўтамашыне «Фальксваген Пасат», ён здзейсніў пяць стрэлаў па гарадскім аўтобусе МАЗ, які стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.
Зараз затрыманаму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.