16 красавiка 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Чыжа - сярод лідэраў латвійскага бізнесу

13
Кампанія Чыжа - сярод лідэраў латвійскага бізнесу

Вытворца біяпаліва Mamas D стаў адной з самых хуткарослых па абароту кампаній Латвіі.

80% нем належыць беларускай кампаніі «Неанафта», нагадвае «Ежедневник».

Пікантнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што «Неанафта» завецца адным з актываў, якія належаць занесенаму Еўразвязам у «чорны спіс», бізнэсмену Юрыю Чыжу.

Абарот Mamas D у 2011 годзе склаў 47,7 млн латаў і ў параўнанні з 2010 годам вырас амаль у 3,5 разы (з 13,44 млн латаў). Прыбытак кампаніі, якая з'яўляецца найбуйнейшым у Латвіі вытворцам біяпаліва, павялічыўся з 572,5 тыс. латаў у 2010 годзе да 881,1 тыс. латаў у 2011 годзе. Для параўнання: у 2009 годзе, то бок, да з'яўлення ў ім новага акцыянера ў асобе «Неанафты», Mamas D быў стратны. Страта складала тады 232,0 тыс. латаў.

Станоўчая дынаміка, звязаная са з'яўленнем новага акцыянера, дазволіла Mamas D ужо ў 2010 годзе заняць 169-е месца ў топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі, складзеным парталам DELFI на падставе дадзеных Crediweb.lv. А па выніках 2011 года гэты бізнэс быў ужо на 67-й пазіцыі (http://rus.delfi.lv), абышоўшы такія мясцовыя брэндавыя кампаніі, як Latvijas Pasts (нацыянальны аператар паштовых паслуг), Сesu Alus (найбуйнейшы вытворца піва, уваходзіць разам з «Лідскім півам» у склад Olvi), Cido Grupa (лідэр на рынку безалкагольных напояў), Rigas Piena (найбуйнейшае малочнае прадпрыемства) і многія іншыя. Больш за тое, DELFI уключыў Mamas D у спецыяльны топ-20, дзе адзначаны самыя прыкметныя ўзлёты мінулага года.

Кампанія Mamas D была створана ў 1994 годзе, але да з'яўлення ў яе складзе беларускага ўласніка нічым асаблівым не вылучалася. «Неанафта», па паведамленнях латвійскіх СМІ, выкупіла 80%-ую долю ў 2008 годзе, яшчэ 20%-ы пакет дастаўся вядомаму мясцоваму нафтатрэйдару Аляксандру Грахоўскаму.

«Неанафта» да сакавіка 2012 года з'яўлялася адной з кампаній шматпрофільнага холдынгу «Трайпл». На афіцыйным сайце яна фігуравала ў якасці адной са структур нафтагазавага падраздзяленні групы.

У сакавіку 2012 года Еўразвяз, падазраючы Юрыя Чыжа ў падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі, увёў супраць уладальніка «Трайпла» і некалькіх дзесяткаў яго бізнэсаў санкцыі. У «чорны спіс» увайшлі і нафтавыя актывы «Трайпл», «НафтаХімТрэйдзінг», якія займаюцца пастаўкамі расейскай нафты ў Беларусь («Трайпл» з'яўляецца контрагентам «Башнафты») і рэалізацыяй нафтапрадуктаў праз уласныя АЗС на беларускай тэрыторыі. Але санкцыі не закранулі кампаніі, якія займаюцца знешнегандлёвай дзейнасцю, - «Неанафта», «Белнафтагаз», «ТрайплЭнерга». Больш за тое, згадкі пра іх у адзін момант зніклі з афіцыйнага сайта «Трайпла».

Як высвятліў «Ежедневник», па дадзеных латвійскага бізнес-даведніка Lursoft на ліпень 2012 года, кампанія Neonafta па-ранейшаму называецца беларускім інвестарам і ўдзельнікам двух латвійскіх бізнэсаў - Mamas D і Latgales Alus D. А ўсяго беларусы ўклалі ў статутныя фонды 941 прадпрыемства ў Латвіі 9 млн латаў.

Некаторыя з гэтых кампаній гэтак жа, як і Mamas D, увайшлі ў топ-501 найбуйнейшых прадпрыемстваў Латвіі-2012.

Так, 11 супрацоўнікаў забяспечылі па выніках 2011 года абарот ў 10,2 млн латаў і 405-е месца ў рэйтынгу 100%-ва беларускай кампаніі «Ойл лагістык». Гадавы прыбытак гэтага бізнесу склаў каля 120 тыс. латаў.

«Ойл лагістык» займаецца аптовым гандлем хімічнымі прадуктамі, яе заснавальнікамі з 2004 года з'яўляюцца канцэрн «Белнафтахім» і ў яго ўваходзяць, экспарцёры - «Беларуськалій», «Беларуснафта» і «Нафтан». У кампаніі маецца структурнае падраздзяленне ў Вентспілсе і філіял у Эстоніі, тэхнічная соль і серная кіслата - гэта спецыялізацыя прадпрыемства ў Латвіі.

На 493-м месцы па абароту (8,6 млн латаў) у 2011 годзе апынулася кампанія RBSSKALS Buvsabiedriba. Гэта адна са структур трэцяга па аб'ёмах будаўнічага холдынгу Латвіі, буйны пакет акцый якога належыць беларускаму бізнэзмену Валерыю Азаматаву. У 2011 годзе RBSSKALS стала генеральным падрадчыкам будаўніцтва гасцініцы Hayatt Regency у Менску. Будоўлю плануецца завяршыць у 2013 годзе, у праект будзе інвесціравана каля 100 млн даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках