20 красавiка 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаўніком «Беларусбанка» апынуўся грамадзянін Грузіі

47
Рабаўніком «Беларусбанка» апынуўся грамадзянін Грузіі

Міліцыя затрымала падазраванага ў разбойным нападзе на аддзяленне «Беларусбанка» у Менску.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, паведамляе БелТА.

«У выніку першапачатковых следчых дзеянняў і комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі атрыманы прыкметы злачынца. На ўстанаўленне яго месцазнаходжання арыентаваліся аператыўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС, ГУУС Менгарвыканкама і МУС Беларусі, эксперты і следчыя», - распавёў Аляксандр Ластоўскі. Па гарачых слядах была ўстаноўленая і асоба злыдня - ім апынуўся грамадзянін Грузіі 1973 года нараджэння, які мае часовую рэгістрацыю ў Менску. «У выніку выразных і зладжаных дзеянняў аператыўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне падазраванага і затрымалі яго. Частка выкрадзенага канфіскавана. У цяперашні час ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Менгарвыканкама», - дадаў прэс-сакратар.

Як паведаміў учора чытач charter97.org, 10 кастрычніка, каля 14:00, быў здзейснены разбойны напад на аддзяленне «Беларусбанка» па вуліцы Шпалернай у Менску. Той, хто нападаў, пагражаючы нажом, завалодаў грашовымі сродкамі ў памеры 30 млн. беларускіх рублёў.

Па дадзеным факце Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 артыкула 207 («Разбойны напад») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках