28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі патрабуюць забараніць канцэрт Rockerjoker у Познані

73
Палякі патрабуюць забараніць канцэрт Rockerjoker у Познані

Прадстаўнікі вядучай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» пратэстуюць супраць канцэрту беларускага гурта Rockerjoker.

Канцэрт гурта павінен прайсці ў Познані ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Польшчы, піша «Белорусский партизан».

«Гэтая група спявае на рускай мове і стала вядомай па песні «Саша застанецца з намі», якая стала гімнам перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі». - кажа прадстаўнік PiS Сімон Шынкоўскі.

Як паведамляе gazeta.pl, у Познані Дні культуры Беларусі пройдуць у чацвёрты раз у канцы кастрычніка. Адным з пунктаў праграмы значыцца канцэрт беларускага гурта Rockerjoker, які абурыў мясцовых лідэраў PiS.

У заяве, распаўсюджанай у СМІ гаворыцца: «Гэтая каманда вядомая ў Беларусі выкананнем песні «Саня застанецца з намі», якая стала гімнам кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. За некалькі месяцаў да прэзідэнцкіх выбараў песня круцілася на ўсіх беларускіх радыёстанцыях з частатой да 7 раз у дзень. Словы «Саня застанецца з намі. Усё будзе добра» пазналі ўсе беларусы, у той час як дэмакратычныя кандыдаты мелі толькі паўгадзіны эфірнага часу на радыё».

Прадстаўнікі PiS нагадваюць, што канцэрт каманды Rockerjoker ужо выклікаў хвалю пратэстаў у Любліне: «Мы вельмі сумняваемся ў разумнасці і неабходнасці правядзення канцэртаў гэтага гурта, які лічыцца ў беларускіх апазіцыйных колах як мінімум спрэчным».

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках