9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўключаюць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, шпіталях

8
У Менску ўключаюць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, шпіталях

11 кастрычніка ў Менску пачалося падключэнне ацяплення ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, музеях, архівах і бібліятэках.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Аляксандр Герасіменка.

Паводле яго слоў, для гэтай катэгорыі спажыўцоў ацяпленне будзе падключанае за два дні.

Мяркуецца, што ацяпленне ў жылых дамах будуць падключаць з сярэдзіны наступнага тыдня на працягу пяці-сямі дзён. Затым пачнецца падключэнне ў прамысловых, адміністрацыйных, офісных будынках і ў іншых спажыўцоў.

Згодна з рашэннем Менгарвыканкама, уключэнне ацяплення будзе адбывацца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці, і на час уключэння ацяплення будзе арганізавана дзяжурства персаналу. «Пры тэмпературах вонкавага паветра вышэй +10°С ацяпленне памяшканняў ажыццяўляюць у рэжыме прапальвання, пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра прымаюць своечасовыя меры па адключэнні ацяплення», - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, у мінулым годзе Менгарвыканкам дазволіў уключаць ацяпленне12 кастрычніка для спажыўцоў першай катэгорыі, 13 кастрычніка - у жылых дамах, 17 кастрычніка - у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, будынках устаноў культуры і спорту, 19 кастрычніка - у будынках і збудаваннях для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках