Настаўнікаў прымушаюць выкупляць квіткі на матч Беларусь - Іспанія
96- 12.10.2012, 10:14
Выкладчык адной са сталічных школ прызнаўся, што на сходзе настаўнікаў абавязалі выкупіць некалькі квіткоў на матч кваліфікацыі ЧС-2014 Беларусь - Іспанія.
- Сёння на сходзе педкалектыву нас, настаўнікаў, абавязалі выкупіць пяць квіткоў на матч Беларусь - Іспанія.
- А хто вам перашкаджаў адмовіцца?
- Баюся, тады мне адмовілі б у падаўжэнні кантракту... - распавёў суразмоўца «Прессболу».
Таксама паведамляецца, што падобнага роду выпадкі зафіксаваныя ў банках, воінскіх частках, на прадпрыемствах і нават у оперным тэатры, дзе квіткі на матч распаўсюджваліся бясплатна. Нешта падобнае адбылося ў адной з менскіх паліклінік - галоўнага ўрача абавязалі да канца месяца аплаціць кошт чатырох квіткоў.