10 чэрвеня 2026, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад палітвязня Лобава месяц няма вестак

6
Ад палітвязня Лобава месяц няма вестак

Пра лёс палітвязня нічога не вядома, распавяла яго маці Марына Лобава.

«Больш за месяц ад Эдуарда не прыходзяць лісты, больш за тры тыдні няма званкоў. Гэта для яго нехарактэрна, раней мой сын пастаянна пісаў лісты. Ён павінен быў напісаць заяву на спатканне на лістапад. Але пакуль нічога не вядома. Вы ж ведаеце, адміністрацыя калоніі можа ўсё адмяніць або забараніць у любы момант», - распавяла сайту charter97.org маці палітвязня Эдуарда Лобава Марына Лобава.

Па словах Марыны Лобавай, адміністрацыя калоніі цісне на палітвязня. «У Эдуарда былі праблемы з кіраўніцтвам. У яго было 7 спагнанняў па надуманых прычынах. Напрыклад, за тое, што ён адзін ішоў у сталовую. Яго пазбавілі грошай на атаварку, паменшылі суму на закупку прадуктаў з 500.000 да 100.000 у месяц».

З Эдуарда Лобава выбіваюць прашэнне аб памілаванні, адзначыла маці палітвязня. «Калі ў яго ў апошні раз быў адвакат, зампаліт наўпрост сказаў абаронцу, што калі б Эдуард напісаў прашэнне аб памілаванні, то яго б вызвалілі».

Калі сын у бліжэйшы час не выйдзе на сувязь, Марына Лобава паедзе да яго з адвакатам. «Пакуль чакаю. Калі ніякай інфармацыі не з'явіцца, паеду да яго з адвакатам. Хоць мой сын у апошнім званку прасіў пакуль не прывозіць адваката. Ён сказаў, што сам патэлефануе, калі трэба. Але мінула ўжо тры тыдні, а званкоў ад яго няма».

Марына Лобава не спадзяецца, што Эдуарда Лобава неўзабаве вызваляць. «Я не разлічваю, што яго вызваляць у бліжэйшы час. Іншых палітвязняў вызвалілі, таму што яны напісалі прашэнне аб памілаванні. А мой сын нічога не падпісваў і падпісваць не збіраецца. Яго вызваляць, толькі калі цуд адбудзецца, або калі Захад будзе ціснуць на Лукашэнку. Або яму прыйдзецца вызваліць палітвязняў, калі разгарыцца фінансавы крызіс. Больш я ні на што не спадзяюся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках