10 чэрвеня 2026, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталонія настойвае на рэферэндуме аб незалежнасці

12
Каталонія настойвае на рэферэндуме аб незалежнасці

Каталонія мае намер звярнуцца ў Еўрапейскі суд, а таксама да ўлад Еўразвяза, калі Мадрыд забароніць праводзіць рэферэндум аб незалежнасці.

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік урада рэгіёна Артур Мас у інтэрв'ю тэлеканалу TV3, перадае РІА «Новости».

«Калі іспанскі ўрад праз канстытуцыйны суд забароніць нам праводзіць рэферэндум аб незалежнасці, то нам нічога не застаецца, як звярнуцца па дапамогу да Бруселя і Еўрапейскага суда», - заявіў Артур Мас.

У апошні час жыхары Каталоніі на фоне пагаршэння эканамічнага становішча ў краіне ўсё часцей патрабуюць выйсці са складу Іспаніі і стварыць незалежную дзяржаву.

Раней кіраўнік урада рэгіёна абвясціў, што 25 лістапада ў Каталоніі пройдуць датэрміновыя выбары, падчас якіх выбаршчыкі павінны будуць адказаць на пытанне аб неабходнасці выхаду рэгіёну са складу Іспаніі. Ён растлумачыў сваё рашэнне тым, што рэгіён-донар павінен мець права самастойна вызначаць узровень падатковых адлічэнняў у дзяржказну. Аднак Мадрыд не згодны з гэтым патрабаваннем.

Парламент Каталоніі падтрымаў Артура Маса і ўхваліў правядзенне рэферэндуму па пытанні аб самавызначэнні аўтаномнай вобласці. За гэтае рашэнне прагаласавалі 84 дэпутаты са 131, у асноўным, ад нацыяналістычных партый.

Разам з тым, парламент Іспаніі прагаласаваў супраць правядзення ў Каталоніі рэферэндуму аб незалежнасці.

Старшыня ўрада Іспаніі Марыяна Рахой расцаніў спробы ўлад Каталоніі выйсці са складу краіны як «вар'яцкія», і заявіў, што ніколі не дапусціць падзелу краіны.

Яшчэ адзін еўрапейскі рэгіён, які патрабуе правядзення рэферэндуму аб незалежнасці, - гэта Шатландыя. Учора прэм'ер-міністр Велікабрытаніі Дэвід Кэмеран і першы міністр Шатландыі Алекс Сэлманд падпісалі ў Эдынбургу пагадненне аб правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках