10 чэрвеня 2026, Серада, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай гімназіі ўзважвалі партфелі?

40
У менскай гімназіі ўзважвалі партфелі?

Раніца панядзелка ў менскай гімназіі №5 пачалася з... узважвання.

Навучэнцаў прама з парога сустракалі з вагамі. Аднак не прырост дзетак на бясплатных сняданках цікавіў правяраючых, а вага вучнёўскіх партфеляў.

Як распавяла «Салідарнасці» адна з маці, што праводзіла ў гэты дзень дзіцяці ў гімназію, не паспелі яны пераступіць парог навучальнай установы, як ад іх тут жа запатрабавалі паставіць партфель на вагі.

- Нам заявілі, што гэта ўстаноўка РАНА, маўляў, па санітарных нормах партфель другакласнікаў не павінен перавышаць 1,5 кг, - распавяла суразмоўца. - Усё, што звыш нормы, павінна быць выдалена з партфеля і знесена бацькамі дадому.

У нарматыў наша суразмоўніца, на жаль, не «упісалася».

- Інспекцыя партфеля выявіла відавочную перавагу, - распавядае жанчына. - Сярод «непатрэбных» прадметаў апынуліся мабільнік і бутэрброд. Усё астатняе - падручнікі і сшыткі. Але я б і рада не класці дзіцяці ссабойку, але тады перастаньце карміць яго на сняданак тушанай капустай.

Але нават, калі мабільнік з бутэрбродам былі выдаленыя з партфеля, вага яго істотна не змянілася.

- Мы па-ранейшаму былі далёкія ад «нарматыву», - абураецца субяседніца. - Тады мне заявілі, што сам партфель, з якім ходзіць маё дзіця, важыць занадта многа. Але я ж не сама яго шыла?! Гэта завадскі выраб - якія да нас могуць быць прэтэнзіі?

Між тым у самой гімназіі катэгарычна адмаўляюць, што праводзілі падобныя маніпуляцыі.

- Нічога падобнага не было, - заявіў дырэктар Юрый Гардзіенка пасля доўгіх роспытаў аб нашым выданні. - Нічога мы не ўзважвалі - ні партфелі, ні што-небудзь яшчэ. Я нават сам даўно не ўзважваўся.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках