Беларусь абмяжоўвае ўвоз мяса птушкі з Румыніі
9- 16.10.2012, 11:12
Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Румыніі (Тахану вечы, Брашаў) зарэгістраваны выпадак захворвання птушак хваробай Ньюкасла.
Пра гэта паведамілі БелТА ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.
Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Румыніі (Тахану вечы, Брашаў) зарэгістраваны выпадак захворвання птушак хваробай Ньюкасла. У сувязі з гэтым у мэтах недапушчэння заносу ўзбуджальніка хваробы на тэрыторыю рэспублікі з 15 кастрычніка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з названай адміністрацыйнай адзінкі Румыніі жывой птушкі, інкубацыйнага і харчовага яйка, мяса птушкі, усіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, пуху і пяра , кармоў і кармавых дабавак жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі.
Адначасова анулююцца раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь з Румыніі (Тахану вечы, Брашаў) названых грузаў.
Хвароба Ньюкасла (псеўдачума птушак, азіяцкая чума птушак) – высокакантагіёзная вірусная хвароба, галоўным чынам курыных, якая характарызуецца пнеўманіяй, энцэфалітам і паразамі ўнутраных органаў. Пры вострай плыні хваробы Ньюкасла лятальнасць сярод маладняку дасягае 100%. Кураняты, якія перахварэлі, дрэнна растуць. Хвароба Ньюкасла апісана і ў чалавека.