Фотафакт: каля адміністрацыі Маскоўскага раёна забіў гейзер
15- 16.10.2012, 11:22
Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння раніцай на будпляцоўцы офіснага будынка ЗАТ «Лект», які ўзводзіцца ў самым пачатку менскага праспекта Дзяржынскага.
З-пад зямлі вырвалася магутная бруя вады. У першыя хвіліны вышыня гейзера перавышала 4-павярховы будынак адміністрацыі Маскоўскага раёна, размешчаны ў некалькіх метрах ад будоўлі, піша onliner.by.
Падчас НЗ рэжым руху транспарту на праспекце не змяніўся, аўтамабілі, якія праязджалі міма, не пашкоджаныя, пешаходы засталіся цэлыя. Фатограф партала паспеў зрабіць некалькі фотаздымкаў «фантана», калі той ужо пачаў заціхаць.
Падобныя камунальныя здарэнні ў Менску не рэдкасць. У жніўні гэтага года пры выпрабаванні цепласетак прарвала трубу на Партызанскім праспекце - гейзер кіпеню затапіў кватэры і зрашэціў камянямі вокны жылога дома.



