Дырэктар музея дзяржаўнасці сышоў праз 2 месяцы пасля адкрыцця
9- 16.10.2012, 12:30
Сяргей Бяспанскі кажа, што яго задачай было стварэнне музея.
Дырэктар музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці ўжо месяц, як не працуе, паведамляе «Еўрарадыё».
«Прасілі зрабіць экспазіцыю - праца зробленая. Гэта мая праца - ствараць музеі для краіны», - тлумачыць прычыны сыходу сам Сяргей Бяспанскі. І кажа, што пакуль не працуе і разглядае варыянты новага праекта.
«Шукаем іншыя варыянты, дзе можна прыкласці свае старанні і ўменні. Думаю займацца Першай сусветнай вайной. Яна ў Беларусі зусім не раскручаная, а гэта велізарны патэнцыял памяці, велізарны турыстычны патэнцыял, ды і наогул белая пляма для Беларусі. Хацелася б стварыць у Беларусі нешта падобнае на Народны саюз Германіі. У нас вельмі шмат могілак недагледжаных, раскідана ўся наша гісторыя. Напэўна, да гэтага прыкладземся», - сказаў ён.
Нагадаем, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыўся 20 ліпеня 2012 года.