Памёр былы кіраўнік КПБ
15:55, — Палітыка
Віктар Чыкін памёр 15 кастрычніка.
Аб смерці былога кіраўніка Камуністычнай партыі Беларусі і рэдактара газеты «7 дней» паведамілі ў выданні. Там адзначылі, што Віктар Чыкін памёр пасля інсульту, не прыходзячы ў сябе. У апошні час ён шмат хварэў, перанёс некалькі аперацый.
Пахаванне адбудзецца 17 кастрычніка, піша "Наша ніва".
Віктар Чыкін нарадзіўся ў 1949 годзе ў Менску. Палітычную кар'еру ў Савецкай Беларусі зрабіў ад намесніка сакратара камітэта камсамола Беларускага політэхнічнага інстытута да Другога сакратара Менскага гаркама КПБ. З'яўляўся намеснікам старшыні Менскага гарвыканкама (1997-2000), старшынёй Беларускай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, галоўным рэдактарам газеты «7 дзён». Узначальваў Камуністычную партыю Беларусі.
Экспарт
Новости партнеров





