10 чэрвеня 2026, Серада, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ патрабуе ў Google абараніць асабістыя дадзеныя карыстальнікаў

16
ЕЗ патрабуе ў Google абараніць асабістыя дадзеныя карыстальнікаў

Еўразвяз запатрабаваў у амерыканскай карпарацыі Google змяніць метады збору асабістай інфармацыі пра карыстальнікаў.

Гэта неабходна для таго, каб абараніць іх ад уварвання ў прыватнае жыццё, перадае ВВС.

З сакавіка Google збірала дадзеныя з паштовага сэрвісу Gmail і відэахостынгу YouTube, каб павялічыць дакладнасць адпаведнасці рэкламы інтарэсам карыстальніка.

Улады ЕЗ палічылі, што гэтая практыка супярэчыць заканадаўству. На іх думку, кампанія Google не падала карыстачам дастаткова інфармацыі пра тое, як збіраюцца іх асабістыя дадзеныя, як яны будуць выкарыстоўвацца і як доўга будуць захоўвацца.

У Google зараз ёсць каля чатырох месяцаў на перагляд сваёй палітыкі. Кампанія адмаўляе абвінавачванні ў незаконных дзеяннях.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках