Кантрабандысты збілі памежніка і адабралі ў яго тэлефон
54- 16.10.2012, 17:49
Праз мяжу спрабавалі пераправіць адзення на 1 мільярд рублёў.
Здарэнне адбылося ў Кобрынскім раёне. Памежнікі заўважылі мікрааўтобус Volkswagen без нумароў і пачалі яго пераслед. У вёсцы Павіцце бус нечакана спыніўся і перакрыў дарогу машыне памежнай службы.
Двое невядомых мужчын, якія выйшлі з іншамаркі, выцягнулі з машыны памежніка, збілі яго і адабралі мабільны тэлефон. А затым з'ехалі ў накірунку паромнай пераправы Драгічынскага раёна.
Змесціва буса - 93 баўла з адзеннем больш чым на 1 мільярд рублёў - раз'юшаныя памежнікі выявілі праз некалькі гадзін, распавядае тэлеканал «Варяг». А вось знайсці нахабных кантрабандыстаў пакуль не атрымліваецца.