10 чэрвеня 2026, Серада, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Храбрае сэрца (Відэа)

26

Новы міні-фільм пра палітзняволеную журналістку Ірыну Халіп.

Чарговы фільм з серыі «Хроніка суднага часу» прысвечаны вядомай журналістцы Ірыне Халіп. 19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў яна падвергнулася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасці і была змешчана ў СІЗА КДБ. У канца снежня 2010 года журналістцы і жонцы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава было прад'яўленае абвінавачванне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), нагадвае ПЦ "Вясна".

У час, калі Ірына знаходзілася ў СІЗА КДБ, яе сям'я зведала выключны ціск. Улады спрабавалі забраць з сям'і ў дзіцячы дом трохгадовага сына журналісткі - Даніка Саннікава. 16 траўня 2011 года ў судзе Завадскога раёна Менска Ірына была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Ірына Халіп - лаўрэат прэміі Зміцера Завадскага (2003), прэміі Хенры Нанэна (2005), прэміі «Герой Еўропы» у намінацыі «Мужнае сэрца» (2005), прэміі «За мужнасць у журналістыцы» (2009).

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках