Сакрэтам «поспеху» у эканоміцы падзелімся з Кубай
31- 18.10.2012, 11:32
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць беларускага боку падзяліцца з Кубай сваім вопытам рэфармавання беларускай эканомікі.
У тым ліку ў сферы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, удакладніў беларускі кіраўнік.
«Ведаю, што кіраўніцтва Кубы зацікаўлена ў вывучэнні сістэмы рэфармавання нашай эканомікі.
Я абяцаў Раулю (Раулю Кастра - ІФ), што мы ад нашых сяброў нічога не будзем хаваць і ўсё раскажам і пакажам», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з намеснікам старшыні Савета міністраў Кубы Марына Мурыльё, піша «Інтэрфакс».