9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш паловы беларусаў жыве на мяжы галечы

197
Больш паловы беларусаў жыве на мяжы галечы

Паводле ацэнкі незалежных экспертаў, 55% беларускіх сем'яў сёння - на мяжы выжывання.

«Хоць Беларусь і пазіцыянуецца як «сацыяльна арыентаваная дзяржава», але грашовыя даходы на аднаго члена сям'і ў 2,8 разоў менш, чым у Расеі. Яны таксама менш, чым у Казахстане. Сям'я ў нас лічыцца беднай, калі грашовыя даходы на аднаго члена сям'і не перавышаюць 840 тысяч рублёў. Аднак ці можна пражыць на гэтыя грошы? Што тычыцца дынамікі росту бедных у краіне, то колькасць бедных крыху вырасла ў параўнанні з пачаткам 2011 года. Прыблізна на 4 адсоткі і цяпер складае 7-8 адсоткаў», - сказаў у інтэрв'ю "Радыё Свабода" эканаміст Леанід Злотнікаў.

Паводле яго слоў, для вызначэння ўзроўню беднасці вельмі важным паказчыкам з'яўляецца, колькі сям'я траціць сваіх даходаў на ежу:

«Беларускія сем'і ў 2011 годзе трацілі на ежу каля 40 адсоткаў сваіх даходаў, але ў гэтым годзе выдаткі сем'яў на харчаванне павялічыліся прыкладна на 4 адсоткі, гэта значыць амаль палову бюджэту беларускія сем'і выдаткоўваюць на ежу і гэта пры тым, што ў апошні час, згодна з той жа афіцыйнай статыстыкай, беларусы на ежы эканомяць, аддаючы перавагу больш танным і менш якасным прадуктам, напрыклад, замест мяса купляюць каўбасы. Для параўнання: у краінах ЕЗ грамадзяне трацяць на ежу не больш за 15-20% сваіх даходаў».

Злотнікаў таксама адзначае, што расслаенне беларускага грамадства на багатых і бедных нязначнае толькі паводле афіцыйнай статыстыкі: «Аднак калі паглядзець статыстыку па заробках, то мы ўбачым, што 55 адсоткаў насельніцтва атрымлівае заробак менш за тры мільёны рублёў у месяц. А забяспечвае сярэднюю зарплату па краіне, якая за жнівень склала 4 мільёна 85 тысяч, та меншасць, якая атрымлівае значна больш. Такім чынам 55 адсоткаў жыве фактычна на мяжы рысы беднасці, і можа апынуцца ніжэй гэтай рысы ў выпадку новага крызісу», - кажа эканаміст.

Напісаць каментар 197

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках