10 чэрвеня 2026, Серада, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арабскі шэйх паклаў вока на месца ў цэнтры Менска

53
Арабскі шэйх паклаў вока на месца ў цэнтры Менска

У пачатку гэтага тыдня ў Менску знаходзіўся адзін з самых уплывовых арабскіх бізнесменаў Халаф аль-Хабтур.

Ён азнаёміўся з інвестпраектамі, якія могуць быць рэалізаваны ў беларускай сталіцы ў бліжэйшы час. Асабліва эмірскага шэйха зацікавіла пляцоўка ў раёне «БелЭкспа» і конна-спартыўны комплекс «Ратамка», піша TUT.by.

Халаф аль-Хабтур пабываў у раёне магчымай забудовы «Менск-Сіці», азнаёміўся з умовамі вынасу прадпрыемства ААТ «Сукно», агледзеў пляцоўку ў канцы праспекта Незалежнасці, пабываў на пляцоўцы ў раёне выставачнага цэнтра «БелЭкспа» у раёне вул.Янкі Купалы. Апошні аб'ект больш за ўсё прыцягнуў увагу арабскага мільярдэра, кажа крыніца, знаёмая з ходам перамоў. «Больш за ўсё эмоцый у яго было на «БелЭкспа». Ён адразу прапанаваў узвесці тут небаскроб і знесці алею Дружбы. Яму намякнулі, што, маўляў, гэтага нельга рабіць. Бізнесмен адказаў, што гатовы абмяркоўваць усе прапановы. Але вызначана можна сказаць, гэтае месца яго зацікавіла», - сказаў суразмоўца. Фармальна весці перамовы на гэты конт яшчэ нельга, таму што яшчэ не скасаваная інвестдамова з аманскім рэзервовым фондам, які адмовіўся ад рэалізацыі праекта ў гэтым месцы.

Прадстаўнік урада кажа, што «мы падрыхтавалі для аль-Хабтура пакет прапаноў, ён азнаёміўся з аб'ектамі. Узяў час на разважанне». «Менск-Сіці - гэта адзін з асноўных аб'ектаў, у будаўніцтве якога мы б хацелі, каб ён паўдзельнічаў», - сказаў чыноўнік.

Але прадстаўнік Менгарвыканкама сумняваецца, што аль-Хабтура зараз зацікавіць «Менск-Сіці». «Чалавек першы раз быў у краіне і наўрад ці стане адразу ўкладваць мільярды даляраў», - кажа ён. Да таго ж і патэнцыйны прэтэндэнт на рэалізацыю гэтага праекта ўжо вызначыўся - расейская група «Інтэка», з якой заключаны адпаведны мемарандум. Цяпер плануецца правесці міжнародны конкурс па выбары архітэктурнай канцэпцыі забудовы дзелавога цэнтра.

Варта адзначыць, што любімае захапленне Халафа аль-Хабтура - гэта конны спорт (у прыватнасці, пола). У гэтым пераканаўся асабіста беларускі прэм'ер Мясніковіч, калі ў лютым у ААЭ сумяшчаў адпачынак з рабочым візітам. Ён нават апроч усяго іншага прыняў удзел у адкрыцці матчу па пола, у якім сустракаліся каманды, якія патрануюцца сынамі аль-Хабтура.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках