Лукашэнка патрабуе адмовіцца ад імпарту «мармуровага» мяса
40- 2.10.2012, 13:05
Дыктатар, мабыць, супакоіцца толькі пасля поўнай адмовы Беларусі ад харчовага імпарту.
«Мы павінны ў сябе вырабляць усё тое, што можам, каб адысці ад імпарту. Мы гэта пачалі рабіць, пачынаючы ад крупы і заканчваючы мармуровым мясам, і па іншых напрамках», - заявіў сёння Лукашэнка, піша АФН.
«...Каб не вывозіць грошы за межы краіны, закупляючы па імпарту прадукты харчавання», - растлумачыў ён.
Нагадаем, яшчэ ў красавіку Лукашэнка даручыў міністру сельскай гаспадаркі і харчавання наладзіць ў рэспубліцы вытворчасць «мармуровага» мяса.
Беларускі кіраўнік распавёў, што Беларусь хутка купіць спецыяльнае абсталяванне для гэтага. «Цяпер мы купляем лінію. Гэта нядорага для дзяржавы. Усё па еўрапейскіх стандартах спакуем і будзем прадаваць. Сёння велізарны попыт на такую прадукцыю ў Расеі. Таму займацца гэтым будзем, у нас знікае велізарная колькасць угоддзяў», - сказаў ён.