9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым пашпарце будзе паказаны рост (Фота)

113

2 кастрычніка на адкрыцці дзевятай сесіі «савета рэспублікі» прадставілі новы ўзор пашпарта грамадзяніна Беларусі, які плануецца ўвесці ў зварот з 2013 года.

Як растлумачылі спецыялісты ЗАТ «Галаграфічная індустрыя», якія прымалі ўдзел у стварэнні пашпарта, абнавіць галоўны дакумент грамадзяніна краіны вырашылі з прычыны з'яўлення новых сродкаў абароны ад падробак, піша БелаПАН.

Галоўная асаблівасць новага дакумента - выявы архітэктурных славутасцей Беларусі на кожным развароце (усяго 13 ілюстрацый). Тлумачальны тэкст да малюнкаў адсутнічае. Мабыць, аўтары ідэі мяркуюць, што прадстаўленыя архітэктурныя збудаванні ўсім знаёмыя і так. У прыватнасці, сярод іх можна ўбачыць гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў, менскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены, полацкі Сафійскі сабор і іншыя.

Аднак спецыялісты ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» падкрэслілі, што ў прадстаўленым варыянце пашпарта магчымыя змены.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках