Крымінальнай справай журналіста Петрушэнкі зоймецца СК
4- 2.10.2012, 16:10
Крымінальная справа, заведзеная супраць Мікалая Петрушэнкі, перададзена ва ўпраўленне следчага камітэта Віцебскай вобласці.
Журналіста абвінавачваюць у абразе службовай асобы Аршанскага гарвыканкама. Справа перададзена ў абласны цэнтр «з мэтай аб'ектыўнага і прафесійнага даследавання ўсіх акалічнасцяў», піша nash-dom.info.
Нагадаем, напярэдадні «выбараў» Мікалаю Петрушэнке ўручылі копію пастановы аб узбуджэнні ў дачыненні да яго крымінальнай справы па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для такога суровага манеўру ўлад паслужыла публікацыя ў інтэрнеце.