Масавая бойка на Ждановічах: 40 затрыманых
208- 20.10.2012, 22:26
(абноўлена) Каўказцы і цыганы пасварыліся з-за кошту за мабільнік.
Міліцыя затрымала больш за 40 чалавек, на месца інцыдэнту выклікалі хуткую.
Бойка паміж цыганамі і так званымі асобамі каўказскай нацыянальнасці здарылася прыкладна ў 12.30-13.00 недалёка ад харчовага рынку. Выкарыстоўвалі нават траўматычную зброю, таму некаторым спатрэбілася дапамога медыкаў, паведаміў TUT.BY сведка канфлікту.
Ад куль пацярпелі тры чалавекі. Мужчыну, які пачаў стральбу, моцна збілі. Усіх чацвярых даставілі ў шпіталь. Усяго затрымалі 43 чалавекі, іх даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска, паведаміў тэлеканалу «Беларусь-1» супрацоўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама Яўген Сачак.