«Беларусбанк» дэвальваваў рубель у 10 разоў (Фотафакт)
34- 23.10.2012, 13:08
У аддзяленні «Беларусбанка» у гандлёвым цэнтры «Сталіца» служачыя банка 23 кастрычніка па памылцы вывесілі курс даляра, які ў дзесяць разоў перавышае афіцыйны.
Згодна з табло з курсамі валют, у дадзеным аддзяленні «Беларусбанка» даляр прадаюць па 85205 рублёў. Выпадковым сведкам гэтага стаў карэспандэнт «Тэлеграфу».
