9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік Мілінкевіча: Беларусы ніколі не жылі так добра, як пры Лукашэнке

136
Намеснік Мілінкевіча: Беларусы ніколі не жылі так добра, як пры Лукашэнке

Аляксандр Лагвінец даў дзіўную ацэнку жыцця суайчыннікаў пры дыктатуры.

У сталіцы Чэхіі ў рамках Пражскага форуму адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі Бірмы і Беларусі. У ім прынялі ўдзел шэраг грамадскіх і палітычных дзеячаў з нашай краіны. Ацэнка беларускай рэальнасці з боку некаторых з іх была даволі нечаканай, паведамляе «Радыё Свабода».

Так, намеснік старшыні руху «За свабоду» Аляксандр Лагвінец сказаў, што беларуская апазыцыя падзеленая на «празаходнюю» і «прарасейскую». Па словах палітыка, беларусы ніколі не мелі такога ўзроўню дабрабыту, як пры Лукашэнке, і не гатовыя да пераменаў. Праціўнікаў дыктатара ён назваў «радыкаламі».

Штогадовая сустрэча палітыкаў і інтэлектуалаў у Празе была ўпершыню арганізавана ў 1997 годзе па ініцыятыве тагачаснага чэшскага прэзідэнта Вацлава Гавела. Гавел, які прадугледжваў правесці толькі адну такую ўрачыстасць, заставаўся да апошняга адным з арганізатараў і мецэнатаў «Форуму 2000». Гэта першы Форум без удзелу Гавела.

Цяперашняя сустрэча, прысвечаная ўзаемаадносінам паміж СМІ і палітыкай, сабрала многіх вядомых людзей, сярод якіх былы дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт, былы прэзідэнт Румыніі Эміль Канстанцінеску, міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, навуковец і брат былога прэзідэнта Іван Гавел, адзін з лідэраў бірманскай апазіцыі і паплечнік Аун Сан Су Чжы - Да Да Джы, еўракамісар Штэфан Фюле і многія іншыя.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках