9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны вінаваты «жывога шчыта» датэрмінова выйшаў на свабоду

29
Скандальны вінаваты «жывога шчыта» датэрмінова выйшаў на свабоду

У верасні гэтага года Раман Мянцюк патрапіў пад амністыю, хоць яшчэ ў мінулым годзе ў калоніі лічыўся парушальнікам.

32-гадовы Раман Мянцюк вярнуўся ў Маладзечна і зараз працуе там грузчыкам, інфармуе "Комсомольская правда в Беларуси".

Нагадаем, ён адбываў пяцігадовае пакаранне за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. 2 сакавіка 2008 года супрацоўнікі ДАІ, каб спыніць п'янага кіроўцу Менцюка, машына якога імчалася з хуткасцю 160 км/г, на ўездзе ў Менск выставілі на яго шляху «жывы шчыт» з машын, якія праязджалі побач. У выніку пацярпелі людзі. Мянцюк разам з жонкай некалькі месяцаў хаваліся ў Маскве. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх на прагулцы ў заапарку.

Жонка Рамана Менцюка, якая перадала ключы п'янаму кіроўцу, была асуджаная на 2 гады ўмоўна. За першы год адбыцця пакарання Раман змяніў некалькі папраўчых устаноў, пакуль не «спыніўся» у Ваўкавыску. Там ён працаваў у цэху перапрацоўкі каляровых металаў. Ужо ў калоніі Мянцюк быў прысуджаны яшчэ да 3 месяцаў арышту па артыкуле 205-м «Крадзеж».

У ліпені 2011-га ў спецчастке Ваўкавыскай калоніі № 11 «Еўрарадыё» паведамілі, што Мянцюк - парушальнік, таму спецыяльная камісія двойчы адмовіла яму ў змякчэнні меры стрымання. Выходзіць, што ў далейшым ён выправіўся, раз здолеў трапіць пад амністыю гэтага года.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках