Італьянцам паказалі сапраўдны твар Лукашэнкі (Відэа)
77
16:23, — Палітыка
На італьянскім тэлеканале RAI паказалі фільм «Лукашэнка. Хто ён?».
У траўні 2011 года Міністр абароны Італіі Ігнаціа Ла Руса сканфузіўся ў прамым эфіры з-за таго, што не ведаў, хто такі Аляксандар Лукашэнка. Цяпер, дзякуючы папулярнай праграме «Crash» (Аварыя), якая выходзіць на італьянскім канале RAI, пра гэта даведаўся не толькі сіньёр Ла Руса. Адзін з выпускаў праграмы прысвечаны апошняму дыктатару Еўропы.
Аляксандр Лукашэнка, які быў абраны кіраўніком Беларусі ў далёкім 1994 годзе, да гэтага часу застаецца ў руля. Сам сябе ён абвясціў «бацькай», гэта значыць бацькай усіх беларусаў, хоць у дадзеным выпадку найбольш дакладным было б вызначэнне «гаспадар». Многія міжнародныя інстытуты і арганізацыі лічаць Беларусь дыктатурай, якая толькі прыкрываецца маскай прэзідэнцкай рэспублікі, - такімі словамі гледачам быў прадстаўлены фільм «Лукашэнка. Хто ён?».
Мэта карціны, па словах яе стваральнікаў, паказаць, якім чынам у Еўропе ўкараніўся і існуе сапраўдны дыктатарскі рэжым, які грунтуецца на працы спецслужбаў. Пры чым, дзейнасць беларускага КДБ у асноўным заключаецца ў пераследзе іншадумцаў. Дыктатура існуе нягледзячы на ўведзеныя Захадам эканамічныя санкцыі, на выезд з краіны еўрапейскіх дыпламатаў, на пастаянныя пратэсты сусветнай супольнасці.
Карціна усяго, што адбываецца ў Беларусі, раскрываецца дзякуючы эксклюзіўным інтэрв'ю з жонкамі і дзецьмі палітвязняў (Ірынай Халіп, Вольгай Бандарэнка, Юліяй Бандарэнка), незалежнымі журналістамі (рэдактарам charter97.org Наталляй Радзінай), апазіцыяй, а таксама з беларускімі студэнтамі, якія былі вымушаныя пакінуць Радзіму і адправіцца ў суседнія Літву і Польшчу. Фільм здымаўся год назад, але быў паказаны толькі цяпер.
Напісаць каментар (77)
Навіны
па тэме
- Павел Северинец: Лукашенко завирается на каждом шагу
- БТ адцэнзуравала абяцанне Лукашэнкі вызваліць Халіп (Відэа)
- БХД: Лукашэнка не можа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
- Францыя ўважліва сочыць за Лукашэнкам
Экспарт
Новости партнеров




