Аляксандр Казулін: Калі ганьба - гэта дасягненне, трэба звяртацца да спецыялістаў
25- 25.10.2012, 16:51
Палітык пракаментаваў заяву Алеся Лагвінца аб тым, што пры Лукашэнке беларусы дасягнулі максімальнага дабрабыту.
Нядаўна ў сталіцы Чэхіі ў рамках Пражскага форуму адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі Беларусі. Ацэнка беларускай рэальнасці з боку некаторых з іх была даволі нечаканай.
Так, намеснік старшыні руху «За свабоду» Аляксандр Лагвінец заявіў, што «беларусы ніколі не мелі такога ўзроўню дабрабыту, як пры Лукашэнке».
Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін так пракаментаваў гэтую заяву: «Калі людзі ўспрымаюць ганьбу, якая існуе ў краіне, за вялікія дасягненні - ім трэба звяртацца да спецыялістаў».