9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: У Германіі «адмываюць» беларускія грошы

7
Bild: У Германіі «адмываюць» беларускія грошы

У апошні час «брудныя» грашовыя патокі ў Германію з-за мяжы істотна выраслі.

Аб гэтым піша берлінскае выданне Bild са спасылкай на паведамленне федэральнага ведамства па барацьбе з крымінальнай злачыннасцю (BKA) і федэральнае ўпраўленне кантролю за фінансавымі паслугамі (BaFin), перадае «Радыё Свабода».

У 2011 годзе следства ўзбудзіла 13 тысяч спраў па падазрэнні ў «адмыванні» грошай. У параўнанні з пазалеташнім перыядам колькасць падобных выпадкаў узрасла на 17%.

На думку федэральных ведамстваў, гэта самы высокі ўзровень за час дзеяння прынятага ў 1993 годзе Закона аб «адмыванні» грошай.

На думку вядучага еўрапейскага эксперта ў гэтым пытанні Фрыдрыха Шнайдера з універсітэта ў аўстрыйскім Лінцы, «найбольш крымінальныя злачынныя грошы паступаюць у Германію з Расеі, Беларусі і Украіны».

У справаздачы, якую BKA і BaFin мяркуюць агучыць у Вісбадэне 29 кастрычніка, адзначаюцца шматлікія выпадкі махлярства, калі прыватныя асобы дзеля «адмывання» грошай выкарыстоўваюць банкаўскія рахункі. Таксама адзначаецца, што вельмі часта падобным мэтам служаць рынкі нерухомасці, рэстаранны бізнэс і казіно.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках