У Светлагорску пры спробе ўцёкаў падсудны атрымаў кулю
19- 3.10.2012, 11:20
2 кастрычніка ў Светлагорску 32-гадовы падсудны, абвінавачаны па артыкуле 205 КК (крадзеж), спрабаваў здзейсніць уцёкі пры дастаўлення ў суд для разгляду яго справы.
Раней судзімы мужчына пры высадцы са спецмашыны каля будынка раённага суда адштурхнуў міліцыянта-канваіра і кінуўся бегчы. Другі канваір, крыкнуў яму, потым зрабіў папераджальны стрэл у паветра, а затым - прыцэльны па ўцекачу. У выніку з раненнем левага сцягна той быў дастаўлены ў шпіталь, паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка.