Чэшскія вернікі заступіліся за Зміцера Дашкевіча
1
11:46, — Палітыка
Найбуйнейшая чэшская харызматычная царква «Křesťanské společenství Praha» падтрымала палітвязня.
Вернікі накіравалі ў Генпракуратуру РБ, Міністру ўнутраных спраў РБ, у адміністрацыю Лукашэнкі і ў Дэпартамэнт выканання пакаранняў РБ лісты ў падтрымку Зміцера Дашкевіча, паведамляе прэс-служба БХД.
Акрамя гэтага афіцыйнага звароту, дзесяткі лістоў таго ж зместу ў падтрымку палітвязня дасылаюць асобныя хрысціяне, у тым ліку і каталікі.
У многіх цэрквах праходзяць малітвы. Спецыяльная малітва за Зміцера Дашкевіча і іншых палітвязняў адбылася ў Празе ў пятніцу 28 верасня.
Нагадаем, 26 верасня ў СМІ з'явілася інфармацыя аб ціску, які аказваецца на Дашкевіча з боку адміністрацыі калоніі. Паведамлялася, у прыватнасці, што прадстаўнікі адміністрацыі абразліва выказваліся з нагоды пратэстанцкіх цэркваў і евангельскай веры Дашкевіча, а таксама з іх вуснаў гучалі пагрозы згвалтавання.
Навіны
па тэме
- Human Rights Watch: Гандаль палітвязнямі - ганьба
- Біскуп патрабуе расследаваць катаванні ў дачыненні да Дашкевіча
- Amnesty International призывает прекратить пытки
- Палажанка патрабуе ад Канюка правесці праверку
- Вернікі пратэстуюць супраць здзекаў над Дашкевічам
Экспарт
Новости партнеров




