9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Павышаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Урад Беларусі з 1 кастрычніка 2012 года павысіў экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Пра гэта сказана ў паведамленні прэс-службы Саўміна са спасылкай на пастанову Савета міністраў N883.

Згодна з заключаным у снежні 2010 года міжурадавым беларуска-расейскім пагадненнем, Беларусь уніфікуе з РФ тэрміны ўвядзення і памер ставак экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Так, экспартная пошліна на сырую нафту з 1 кастрычніка павялічылася з $393,8 да $418,9 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 уніфікавана на ўзроўні 66% пошліны на нафту, з 1 кастрычніка 2012 года складае $276,4 за 1 т супраць $259,9 за 1 т у верасні 2012 года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін зыходзячы з каэфіцыента 0,9 складае $377 замест $354,4 за 1 т у верасні. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы вырасла з $76,2 да $172,5.

З 2011 года Беларусь імпартуе расейскую нафту бяспошлінна, але пералічвае ў бюджэт Расеі вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з гэтай вуглевадароднай сыравіны і прададзеныя ў трэція краіны. Экспартныя пошліны ад продажу нафты ўласнай здабычы (каля 1,7 млн. т у год) рэспубліка залічае ў свой бюджэт. За студзень-жнівень 2012 года Беларусь пералічыла ў бюджэт Расеі $2,7 млрд. вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты. За 2011 год гэтая сума склала $3,07 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках