9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: Беларусь - краіна нераскрытых магчымасцей

20
Андрэй Кім: Беларусь - краіна нераскрытых магчымасцей

Любы беларус мог бы рэалізаваць сябе, калі б яму не замінала ўлада, лічыць грамадскі актывіст.

Былы палітэмігрант Андрэй Кім распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org, што з прыходам у Беларусь нармальнай ўлады нашу краіну чакае неверагодная хваля вяртання беларускіх эмігрантаў.

- Чаму моладзь з'яжджае з Беларусі?

- Па вельмі простых прычынах. Маладыя людзі не бачаць тут ніякіх перспектыў. Тыя людзі, хто думаюць, іх шукаюць, але перспектыў у Беларусі няма. Няма сацыяльнага ліфта. Адукацыя, якая павінна быць такім ліфтам, ім не з'яўляецца. Моладзь не бачыць сумленных магчымасцяў для развіцця. Таму маладыя людзі, якія думаюць, з'язджаюць.

Па-другое моладзь імкнецца з'ехаць таму, што дзяржава вучыць з малых гадоў усюды шукаць нажыву і выгаду. Улады свядома размываюць каштоўнасці людзей і ў іх не застаецца прычын, якія трымалі бы іх у Беларусі.

- Чаму беларусы, якія адвучыліся ў замежных ВНУ, не хочуць вяртацца на радзіму?

- А куды ім вяртацца? Атрымаўшы бліскучую еўрапейскую адукацыю, куды яны сюды прыедуць? Беларусы, якія атрымалі еўрапейскую адукацыю - гэта людзі, якія паспяхова вучыліся ў Еўропе. І калі такі чалавек, не маючы ў нашай краіне сувязяў, вяртаецца ў Беларусь - ён герой, яму трэба помнік ставіць.

Але я ведаю вельмі мала прыкладаў, калі беларусы, адвучыўшыся за мяжой, вярталіся б сюды. Нават тыя, хто атрымаў дыплом у Маскве, часцей за ўсё застаюцца там.

Гэта нармальна, што такія людзі не хочуць вяртацца. Сітуацыя склалася такім чынам, што тыя праекты, якія ствараліся для ўмацавання беларускасці дзейнічаюць наадварот, напрыклад ЕГУ, які шмат у чым зараз стаў проста каналам эміграцыі для моладзі. Але гэта прамое следства працэсаў, што адбываюцца ў краіне, таму тут асуджаць няма каго.

Выбітны беларус Ігнат Дамейка таксама не мог працаваць у Беларусі і ў выніку стаў нацыянальным героем новай дзяржавы пад назвай Чылі. Тое, што ён мог бы зрабіць у Беларусі, ён зрабіў у Чылі і цяпер яму там стаяць помнікі. Хацелася б, каб такія людзі працавалі ў Беларусі і ім ставілі помнікі тут

- Што трэба для таго, каб беларуская эміграцыя вярнулася ў Беларусь?

- Трэба, каб да ўлады прыйшлі нармальныя людзі. Я ўпэўнены, што калі ў нас будзе нармальная ўлада, Беларусь чакае рэпатрыяцыя неверагоднага ўзроўню.

Беларусь - краіна нераскрытых магчымасцей. Тут кожны зможа стаць першапраходцам. Любы чалавек, у якога будзе жаданне рэалізавацца, зможа гэта зрабіць. Проста цяпер улада перашкаджае беларусам рэалізавацца.

Я пытаўся ў многіх сваіх беларускіх сяброў і знаёмых, якія жывуць цяпер у Еўропе і зарабляюць вялікія грошы - яны сказалі, што з задавальненнем вернуцца ў Беларусь, калі ім прапануюць магчымасць рэалізаваць сябе. Яны гатовыя атрымліваць меншыя грошы, але каб у іх была такая магчымасць.

Мяне вельмі натхняе прыклад Грузіі, дзе за 8 гадоў усё моцна змянілася. Там да ўлады прыйшоў чалавек з бліскучай еўрапейскай адукацыяй - і адкрыў дарогу ва ўладу і кіраванне такім жа людзям. А пакуль ва ўладзе сядзяць калгаснікі, па гэтым жа прынцыпе яны будуць адкрываць дарогу калгаснікам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках