9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зжаты прыродны газ даражэе на 20%

8
Зжаты прыродны газ даражэе на 20%

Рознічны кошт на газ прыродны (метан) кампрыміраваны, які выкарыстоўваецца для запраўкі аўтатранспартных сродкаў, 31 кастрычніка павышаецца на 19,3%.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ведамства № 89 ад 25 кастрычніка 2012 года.

Такім чынам, новы рознічны кошт на зжаты прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях (АГНКС), складзе 2.900 рублёў за куб. м, піша БелаПАН.

Дакумент прыняты з улікам прапаноў ААТ «Белтрансгаз». «Гэта рашэнне выклікана неабходнасцю выключыць дыспарытэт коштаў на маторнае паліва для запраўкі аўтатранспарту», - гаворыцца ў каментары Мінэканомікі.

Міністэрства звяртае ўвагу, што гаворка ідзе не пра звадкаваны газ, які рэалізуецца на аўтагазазаправачных станцыях, а пра кампрыміраваны, ці зжаты, прыродны газ, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях.

Папярэдняе павышэнне было ў жніўні 2012 года на 20,2%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках