Аліеў прыняў у сябе Сямашку
10- 30.10.2012, 13:27
30 кастрычніка Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыняў дэлегацыю на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам.
Як паведамляе 1news.az, на сустрэчы было выказана задавальненне развіццём двухбаковых адносін у розных напрамках, у тым ліку ў галіне эканомікі, адзначана важнасць сумеснага азербайджана-беларускага праекта, які рэалізуецца на Гянджынскім аўтамабільным заводзе.
Была таксама падкрэслена наяўнасць добрых магчымасцей для яшчэ большага пашырэння сувязей.