20 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: У апазіцыі зараз амаль увесь народ

21
Сяргей Каваленка: У апазіцыі зараз амаль увесь народ

Былы палітвязень падзякаваў беларусаў за падтрымку і салідарнасць.

Сяргей Каваленка адказаў на пытанні слухачоў «Радыё Свабода».

Былы палітвязень упэўнены, што хваля супраціўлення рэжыму «паднімецца нечакана».

«Апазіцыя - гэта тыя, хто супраць дзеючай улады. Зараз у апазіцыі знаходзіцца практычна ўвесь літвінска-беларускі народ. А ў народзе расчароўвацца нельга», - кажа ён.

Сяргей Каваленка нагадаў і аб салідарнасці, якая неабходна для таго, каб дамагчыся вызвалення астатніх палітвязняў.

«Каб вызваліць палітвязняў, патрэбна салідарнасць і сталыя палітычныя акцыі каля сцен турмаў і калоній», - сказаў ён.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, падчас якой схуднеў на 50 кілаграмаў. Другую галадоўку ён праводзіў з 8 да 25 траўня.

27 верасня палітвязень выйшаў на волю. Яго вызваленне можа быць звязана з тым, што 31 кастрычніка Рада Еўразвяза павінна разгледзець пытанне аб пашырэнні санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Відавочна, што дыктатар мае намер зноў выстаўляць на гандаль вязняў сумлення, вызваляючы іх па адным у выгадныя яму моманты і адмаўляючыся вызваліць усіх палітвязняў неадкладна і безумоўна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках