25 красавiка 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: З рэжымам можна размаўляць толькі з пазіцыі сілы

16
Віталь Рымашэўскі: З рэжымам можна размаўляць толькі з пазіцыі сілы

Праяўленне слабасці і супрацоўніцтва з дыктатурай безвыніковыя, лічыць палітык.

Сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.org сённяшнюю заяву прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, што офіс АБСЕ ў Менску адчынены не будзе.

«Гэта заява - абсалютна цынічная. Дзеянні ўлад у чарговы раз пацвярджаюць бесперспектыўнасць некаторых структур і рухаў у Беларусі і на Захадзе, якія выступаюць за супрацоўніцтва з рэжымам», - лічыць палітык.

«Рэакцыя Беларусі пацвердзіла і тое, што аднабаковая палітыка адкрытасці ЕЗ у дачыненні да рэжыму, і спроба мяккай рэакцыі на парушэнні праў чалавека ў Беларусі - безвыніковыя», - упэўнены Віталь Рымашэўскі.

«Назіральнікі ад АБСЕ на «выбарах у палатку» заявілі, што ім перашкаджалі назіраць за галасаваннем на 37% участках. На «прэзідэнцкіх выбарах» гэтая лічба складала 54%. Гэта значыць фактычна місія АБСЕ падрыхтавала вынікі, выгадныя для рэжыму. Нібыта назіраецца паляпшэнне. Я лічу, што гэта не адпавядае рэчаіснасці і гэта памылковы крок місіі, як і памылкова было дасылаць у Беларусь сваіх назіральнікаў», - адзначыў сустаршыня БХД.

«З рэжымам Лукашэнкі можна размаўляць толькі з пазіцыі сілы. Іншыя пазіцыі такія рэжымы не разумеюць. Многія еўрапейскія і міжнародныя структуры праяўляюць слабасць пры размове з дыктатурай, і гэта дазваляе ёй адчуваць сябе бяскарнай і рабіць больш жорсткімі рэпрэсіі ў Беларусі», - сказаў палітык.

Нагадаем, кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янэз Лянарчыч, які прыбыў у Беларусь на «парламенцкія выбары», выказаў надзею на аднаўленне працы офіса ў Менску.

Прэс-сакратар МЗС Андрэя Савіных заявіў, што офіс адкрыты не будзе, а рашэнне аб закрыцці папярэдняга офіса АБСЕ ў Менску было сродкам аптымізацыі выдаткаў рэгулярнага бюджэту АБСЕ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках