10 чэрвеня 2026, Серада, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад падаражэннем мяса бралі адразу па 6-8 кіло

19
Перад падаражэннем мяса бралі адразу па 6-8 кіло

У некаторых баранавіцкіх крамах напярэдадні абяцанага падаражэння на 30% мясных вырабаў асобныя пакупнікі бралі свежае мяса кумпякамі.

«Проста хапун нейкі быў напярэдадні росту коштаў. Некаторыя пакупнікі бралі мяса кумпякамі па 6-8 кілаграмаў, - распавялі intex-press.by у адной з крам у цэнтры. - Казалі, што ў інтэрнэце прачыталі пра рост коштаў, ну і пайшлі закупляцца».

Хутка разабралі свініну па 66 тысяч у іншай цэнтральнай краме, пакінуўшы на прылаўках філейную выразку па 70 тысяч: «А наогул у нас гандаль ажывае з 5 чысла кожнага месяца. Людзі атрымліваюць зарплату, пенсіі і ідуць да нас», - адзначылі ў гэтай краме.

У іншых гандлёвых кропках мяса напярэдадні падаражэння куплялі меншымі аб'ёмамі. У адной з крам мама і дачка ў касы вырашалі, браць паўтаракілаграмовы кавалак свініны або толькі яго палоўку. «Заўтра кошты на мяса паднімуцца, - хутка вырашыла жаночыя сумневы прадавец. - Бярыце пабольш. Не знікне».

У дзень падаражэння 4 кастрычніка амаль усе пакупнікі падбягалі да вітрын і прагна глядзелі наколькі выраслі кошты. «Падаражэла! - выдыхнула жанчына, якая з парога накіраваліся да прылаўкаў з мясам. - Ужо ўсё пераваліла за 60 тысяч. Цікава, рыначнікі паднялі кошты ці не».

«Там яшчэ можна за 45 знайсці, - выручыў яе мужчына, які стаяў побач. - А ёсць і амаль у два разы даражэй. У іх жа кошты змяняюцца як хочуць».

Рынкавыя прадаўцы, убачыўшы пакупніка, заяўлялі, што ў іх мяса не падаражэла і прапаноўвалі свініну за 65-68 тысяч. Рэмарка пакупніка аб дарагоўлі выклікала ў прадаўца шквал абурэння. «Дэбашыра» тут жа пасылалі: «Ідзіце, схадзіце ў краму! Там кошты выраслі».

Але не ўсе крамы паднялі кошты на мясныя вырабы на 30%. «У нас у сярэднім мяса падаражэла на 20%, - адзначылі ў адной з мясных крам. - Нават ніжэй пакладзенага».

А ў некаторых гандлёвых кропках мяса ляжыць па старых коштах і пасля заяўленага падаражэння. Так у адным з мясных павільёнаў растлумачылі, што кошты вырастуць толькі з панядзелка: «Нашы пастаўшчыкі так вырашылі, - паведамілі ў краме. - Пакуль субпрадукты і каўбаса ў нас па старых коштах».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках