10 чэрвеня 2026, Серада, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя са скрадзеным пратаколам: ЦВК не ведае, што адказаць (Фота)

23
Гісторыя са скрадзеным пратаколам: ЦВК не ведае, што адказаць (Фота)

Назіральнікі на 594-м участку Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава атрымалі адказ на свой ліст у ЦВК.

У лісце яны прасілі даць ім «абноўлены» пратакол галасавання на ўчастку і пакараць вінаватых у фальсіфікацыі на выбарчым участку згодна з Выбарчым і Крымінальным кодэксам, паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Нягледзячы на тое, што адказ на гэтыя пытанні знаходзіцца ў адказнасці ЦВК, Цэнтрвыбаркам перанакіраваў ліст назіральнікаў ва ўчастковую камісію. Тая, у сваю чаргу, у апошні дзень сваёй працы напісала адказ, у якім паведаміла, што пратакол выдаць не можа, так як актывісткі БХД ужо не з'яўляюцца назіральнікамі. Разбірацца з фальсіфікацыямі яны не будуць, бо гэта не ў іх кампетэнцыі.

Разам з тым Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава здавацца не збіраюцца і маюць намер паўторна звяртацца ў ЦВК з патрабаваннем пакараць старшыню ўчастковай камісіі, які непасрэдна адказны за фальсіфікацыю вынікаў галасавання. Таксама яны чакаюць адказу з Менскай гарадской пракуратуры, які да гэтага часу не прыйшоў.

«Відавочна, што і ЦВК, і пракуратура не ведаюць, што рабіць, бо ў нас відэа-і аўдыёдоказы фальсіфікацый, на якіх старшыня камісіі спачатку называе адны лічбы тых, хто прагаласаваў, а затым іншыя. Мы б хацелі давесці гэтую справу да суда», - падкрэсліла Валерыя Чарнаморцава.

Нагадаем, што актывісткі БХД зафіксавалі на відэа, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ў дзень «выбараў») на участку прагаласавалі 317 чалавек, або 28,8% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў. Затым пратакол галасавання быў скрадзены, а замест гэтага былі абвешчаныя новыя лічбы - 565 чалавек (50,9%).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках