19 красавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзяніса Садоўскага хочуць забраць дзяцей?

29
У Дзяніса Садоўскага хочуць забраць дзяцей?

Адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі быў адным з каардынатараў байкоту ў Менску.

28 жніўня ён быў затрыманы падчас расклейвання плакатаў за байкот выбараў і асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна Менска на 10 сутак арышту.

5 кастрычніка да яго па месцы прапіскі прыйшла сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра Савецкага раёна Менска Галіна Гаўрылава, каб праверыць, у якіх умовах знаходзяцца яго дзеці - трохгадовы сын і пяцімесячная дачка ў сувязі з неаднаразовымі затрыманнямі Дзяніса Садоўскага.

Пры гэтым Гаўрылава груба пагражала праблемамі ў сям'і адказнага сакратара БХД, а, не знайшоўшы яго, абяцала шукаць яго з міліцыяй.

Як паведамляе прэс-служба БХД, у Дзяніса Садоўскага гэты візіт педагогаў выклікаў абурэнне. «Рэжым вырашыў падобным чынам націснуць на мяне, стварыць напружанне ў сям'і. Пры гэтым усім відавочна, што маё затрыманне 28 жніўня, як і гэта наведванне, палітычна матываваныя»,  - адзначыў ён.

У сваю чаргу сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што гэтыя дзеянні ўлад вельмі нагадваюць ціск, які аказваўся на сям'ю экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, калі спецслужбы пагражалі забіць і выкрасці яго трохгадовага сына. «Гэта ўжо нават не аўтарытарныя метады. Гэта метады гітлераўскага гестапа, калі пачынаюць пагражаць маленькім дзецям», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках